прыстро́йваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыстроіць 1.
прыстро́йваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыстроіць 2.
прыстро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыстрачыць.
прыстро́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыстрочваць.
прыстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыстрачыць.
прыструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выстругаўшы, абстругаўшы, прыладзіць, падагнаць да чаго‑н. Прыстругаць аконныя рамы.
прыстру́гвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыстругваць.
прыстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыстругаць.
прыстру́ніць, ‑струню, ‑струніш, ‑струніць; зак., каго-што.
Разм. Прымусіць весці сябе як належыць; праявіць строгасць у адносінах да каго‑н. Прыструніць распусніка. □ Не толькі маці, але і сам Нічыпар Патупчык угаварылі дачку, нават прыструнілі, што калі не паслухаецца, то будзе кепска... Кавалёў. — Правільна! — падняў руку каваль. — Усып яму па самую пятніцу! Хто ж можа прыструніць Алеся... Ваданосаў.
прыстру́ньвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыструньваць.
прыстру́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыструніць.