прапрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што і без дап.
Прасаваць 1 некаторы час.
прапра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак.
Прасці некаторы час.
прапра́ўнук, ‑а, м.
Сын праўнука ці праўнучкі. Я раскажу пра пекла ў Хірасіме Прапраўнуку прапраўнука майго. Грахоўскі.
прапра́ўнучка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Дачка праўнука ці праўнучкі.
прапрацава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапрацаваць.
прапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. Працаваць некаторы час. Пяцьдзесят год прапрацаваў бядак на фабрыцы, павялічваючы багацці яе ўладара. Пшыркоў. Больш дзесятка год прапрацавала.. [жанчына] на Калінаўшчыне і была добра знаёма і Камлюку і Струшню. М. Ткачоў.
2. што. Падрабязна вывучыць што‑н., усебакова азнаёміцца з чым‑н. Прапрацаваць творы класікаў марксізма-ленінізма. □ Часта, здаўшыся на просьбы студэнтаў, .. [Колас] адмяняў лекцыю і, узяўшы з аўдыторыі слова самастойна прапрацаваць чарговы раздзел з падручніка, чытаў новае апавяданне ці толькі што напісаны абразок з «Сымона-музыкі». Лужанін.
прапрацо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапрацоўваць — прапрацаваць.
прапрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прапрацоўваць.
прапрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапрацаваць (у 2 знач.).
прапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. прапрацоўваць — прапрацаваць (у 2 знач.).