Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ультрафі́льтр, ‑а, м.

Фільтр, які не прапускае самых дробных часцінак.

ультрафільтра́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прапусканне вадкасці праз паўпранікальную мембрану.

ультрафіяле́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электрамагнітнага выпрамянення, што размяшчаецца ў спектры паміж фіялетавымі і рэнтгенаўскімі прамяпямі. Ультрафіялетавая спектраскапія. Ультрафіялетавая радыяцыя.

ультыма́тум, ‑у, м.

1. Дыпламатычная нота з рашучым катэгарычным патрабаваннем, невыкананне якога пагражае разрывам дыпламатычных адносін і прымяненнем сілы. Часовы ўрад не прыняў і паўторнага ультыматуму. Гурскі.

2. Разм. Катэгарычнае патрабаванне чаго‑н., якое суправаджаецца пагрозай. [Усевалад:] — Вы ставіце мне ультыматум: або працуй так, як мне трэба, або — не гамінай. Скрыган. Мы ўжо ведалі: чуць што не так — доктар адразу ставіць ультыматум. Шамякін.

[Лац. ultimatum.]

ультыматы́зм, ‑у, м.

Апартуністычная антыбальшавіцкая плынь у РСДРП у перыяд сталыпінскай рэакцыі (1908–1912 гг.), якая з’яўлялася разнавіднасцю адзавізму.

ультыматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік, паслядоўнік ультыматызму.

ультыматы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ультыматызму, уласцівы ультыматыстам. Ультыматысцкая плынь. Ультыматысцкі лозунг.

ультыматы́ўнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць ультыматыўнага.

ультыматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае характар ультыматуму; катэгарычны. Ультыматыўнае патрабаванне. Ультыматыўны тон.

ульч,

гл. ульчы.