Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прававі́к, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст па праву ​1 (у 1, 2 знач.); юрыст.

прававы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да права ​1 (у 1, 2 і 3 знач.). // Заснаваны па праве, які выражае нормы права. Прававыя адносіны.

правадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: правадзейны член гл. член.

правадні́к 1, ‑а, м.

1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці. Генадзь і Міша аказаліся добрымі праваднікамі і сувязнымі між горадам і лесам. Няхай.

2. Чыгуначны служачы, які наглядае за парадкам у вагоне. На дапамогу прыйшлі паязны майстар і шмат хто з праваднікоў. Васілёнак. Праваднік запаліў свечку ў вагоне і голасна абвясціў: — Пад’язджаем да Мінска, таварышы... Хадкевіч.

правадні́к 2, ‑а, м.

Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе электрычны ток, гук, цяпло і пад. Праваднік электрычнага току.

правадніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да правадніка ​2.

правадні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да праваднік ​1.

правадны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да провада, правадоў; які ажыццяўляецца пры дапамозе правадоў, па правадах. Правадное вяшчанне. Правадная сувязь.

правады́р, ‑а, м.

1. Ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа). І гэта зусім зразумела, Напісана чорным па белым: — Наш Ленін — свабода і мір, Працоўных усіх правадыр! Бялевіч.

2. Той, хто кіруе кім‑, чым‑н. (племем, войскам, атрадам і пад.).

правады́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да правадыра, уласцівы правадыру.

праважа́ты, ‑ага, м.

Разм. Той, хто суправаджае каго‑н. з мэтай аховы яго або каб паказаць дарогу. Праважаты наш начаваць не застаўся, як ні ўгаворвалі яго партызаны, ведаючы, што можна ў такую завіруху збіцца з дарогі ў полі. Шамякін. // Той, хто праводзіць каго‑н. на поезд, самалёт і пад. Правадніца папярэдзіла праважатых, каб пакінулі вагон. Васілевіч.