прапо́йны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прызначаны для прапою. Прапойныя грошы. // Уласцівы прапойцу; прапіты.
прапо́йца, ‑ы, м.
Разм. Чалавек, які спіўся; п’яніца. Апроч свае работы на пасадзе памочніка пісара, Хрыпач пісаў розныя прашэнні, скаргі, што складала значны прыбытак у бюджэце валаснога прапойцы. Колас.
прапо́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапалоць.
прапо́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да праполкі, звязаны з праполкай. Праполачныя работы.
прапо́лванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праполваць — прапалоць.
прапо́лвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да праполваць.
прапо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапалоць.
прапо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праполваць — прапалоць.
прапо́раты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапароць.
прапо́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прапароцца.
2. Зал. да прапорваць.