прыстасава́льнік, ‑а, м.
Тое, што і прыстасаванец.
прыстасава́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыстасавальніка, прыстасавальніцтва. Прыстасавальніцкая палітыка.
прыстасава́льніцтва, ‑а, н.
Тое, што і прыстасаванства; паводзіны, учынкі прыстасавальніка.
прыстасава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыстасавання, з’яўляецца прыстасаваннем, служыць для прыстасавання. Прыстасавальныя ўласцівасці. Прыстасавальны працэс. Прыстасавальныя змены. Прыстасавальная афарбоўка.
прыстасава́насць, ‑і, ж.
Адпаведнасці якім‑н. умовам, абставінам, прыгоднасць да іх. Прыстасаванасць жывёл.
прыстасава́нец, ‑нца, м.
Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя намеры, погляды. У аповесці «Здрада» В. Быкаў непрымірыма, страсна выкрывае «філасофію» шкурніка і прыстасаванца Блішчынскага, аднаго з тых, хто ў першыя дні вайны перабягаў на бок ворага. Гіст. бел. сав. літ. — А Сашка таксама добры прыстасаванец! Пішчом лезе туды, дзе выгодней. Трэба пайсці іх разагнаць. Паслядовіч.
прыстасава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстасаваць і прыстасавацца.
2. Прылада, збудаванне, абсталяванне, пры дапамозе якога выконваецца якое‑н. дзеянне, работа. Рулявое прыстасаванне. Фільтравальнае прыстасаванне. □ Прабрацца праз браму без належных прыстасаванняў было немагчыма. Колас. У Палескім влучэнні, напрыклад, было распаўсюджана спецыяльнае прыстасаванне, якое разрывала сталёвыя рэйкі. «Полымя».
прыстасава́нства, ‑а, н.
Паводзіны прыстасаванца. Выкрываць прыстасаванства.
прыстасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыстасаваць.
прыстасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
1. Асвоіўшыся з чым‑н., набыць навыкі, уменне жыць, працаваць, абыходзіцца ў пэўных абставінах. Шмат якія пароды дзікіх жывёл звяліся. Іншыя прыстасаваліся да новых умоў жыцця. В. Вольскі. Яго заскарузлы розум змушан быў паварушыцца і накіраваць мыслі крыху ў іншы бок, каб лаўчэй прыстасавацца да гэтага вандроўніцкага жыцця і не згінуць. Колас. // Пагард. Скрываючы свае намеры, погляды, пачаць дзейнічаць па-новаму ў новых абставінах. — Гэта.. [Аляксей Ісаевіч] прыстасаваўся ўжо. Калі нашы вернуцца, дык скажа: я быў чысцільшчыкам, — выказаў здагадку Петрык. Хомчанка.
2. Прымасціцца, прыладзіцца дзе‑н. Калі позна ноччу былі памыты ўсе катлы.., Пасмітны прыстасаваўся ў куточку, выняў запаветны сшытак і пачаў пісаць. Васілёнак.