Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прапільнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прапільнаваць.

прапільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.

Разм. Пільнаваць некаторы час. Прапільнаваць коней усю ноч.

прапіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праперці (у 3 знач.).

прапі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прапісаць.

прапіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑таптацца; зак.

Аформіць прапіску. [Максім] прапісаўся ў міліцыі, адразу ўладкаваўся на працу. Грамовіч.

прапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. каго. Афіцыйна зарэгістраваць факт пражывання каго‑н. дзе‑н. Прапісаць кватарантаў. □ Праўда, без даведкі ў горадзе не прапішуць, і на работу ўладкавацца цяжка, і на вучобу не паступіш. Савіцкі.

2. што і з інф. Выпісаць, назначыць (якое‑н. лякарства, лячэнне). Прапісаць лякарства. Прапісаць пасцельны рэжым хвораму.

3. што і без дап. Пісаць некаторы час. Прапісаць увесь дзень.

4. каго. Разм. Паведаміць у друку аб чыіх‑н. учынках, паводзінах і пад. [Праціеўскі:] Ну, а як ён цябе ў газету прапісаў?! Чорны.

•••

Прапісаць іжыцу каму — зрабіць строгае ўнушэнне, прачытаць натацыю, адлупцаваць.

прапі́сачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прапіскі.

прапі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапісваць — прапісаць.

прапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прапісацца.

2. Зал. да прапісваць.

прапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапісаць.