Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прысо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прысох, ‑ла; зак.

Падсохшы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Скручаныя альховыя лісты прысохлі да галінак. Кулакоўскі. Таццяна развязала ручнікі, якімі яго перавязалі жанчыны і якія ўжо .. прысохлі. Шамякін. // перан. Захапіўшыся кім‑, чым‑н., закахацца. — Мала што. Трэба ўмець прываражыць. Эх, не на мяне .. [Уладзімір] нарваўся — прысох бы. Скрыган. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.

•••

Язык прысох гл. язык.

прысо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысачыць.

прыспа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыстаць.

2. у знач. прым. Са слядамі сну. Празрыстасць бліскучага сонца і яркая зелень.. асляпілі Зосіны прыспаныя вочы. Гартны.

прыспара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыспорыць.

прыспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак., каго-што.

1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць, лёгшы побач. — Паспрабуй іх [дзяцей] укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. Шамякін. Ледзь пацямнее, бяжыць у каноплі [Васіль] і чакае, ніяк не дачакаецца, калі яна нарэшце прыспіць мужа і прыйдзе да яго. Сачанка.

2. Разм. Выпадкова задушыць у сне (дзіця).

3. перан. Прытупіць, паслабіць увагу, пільнасць і пад. Мае думкі, жаль няўтульны Ты прыспі, прыспі! Купала.

прыспе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Наступіць, надысці, настаць (пра час, якую‑н. справу, патрэбу). Прыспела чарга. □ Ісці ў дарогу час прыспеў — Дарога ж многа з’яў хавае. Колас. Толькі адкасіліся — жніво прыспела. «Беларусь».

2. безас. Разм. Абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца. [Адась:] — Што табе гэтак прыспела з каламажкаю? [Антось:] — Заўтра ў мястэчка паеду. Калюга. Мокры, стомлены, галодны, я ішоў, спатыкаючыся і праклінаючы ўсё на свеце, — разбітую дарогу, цемру, рэдактара, якому прыспела выпхнуць мяне ў такое надвор’е чорт ведае куды. Шашкоў. На платформах яшчэ сюды-туды, едзь, калі табе так прыспела, а тут былі таварныя вагоны, прытым з нейкім важным грузам. Нядзведскі.

3. Разм. Прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант. Крыўдным і незразумелым для Віці было заўсёды тое, што ніхто не прыспеў на бацькаў крык. Кулакоўскі. — То бачу, як гарыць мая хата, то чую, як наракае на мяне мая Поля, што не прыспеў у час. Сачанка. // Паспець, не спазніцца. Звечара.. [салдат] падганяў коней, быццам спяшаўся прыспець некуды да нейкага пэўнага часу. Лобан.

4. каго-што. Разм. Застаць, заспець. За гэтым заняткам прыспеў .. [Энрыка] аднаго разу Сымон і з уласцівай людзям яго характару шпаркасцю вырашыў, што Энрыка можа дапамагчы. Мікуліч.

прыспе́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыспешыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі, таропкі, чым звычайна. Вісарыён пачуў прыспешаныя крокі. Самуйлёнак. Трывожны і радасны стук «тэлеграфа» перадаваў толькі прыспешанае, з перабоямі, біццё Паўлавага сэрца. Брыль.

прыспе́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыспешваць — прыспешыць.

прыспе́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыспешыць.

прыспе́шнік, ‑а, м.

Разм. Заўзяты саўдзельнік, памагаты. Можа яшчэ паспеем захапіць каго з супрацоўнікаў СД і іх прыспешнікаў — нацыяналістаў. Новікаў. Адшукаліся крывавыя прыспешнікі крывавых катаў. Лужанін.