Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закла́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Разм.

1. Пачатак будаўніцтва чаго‑н.; закладка (у 1 знач.). У нядзелю адбудуцца ўрачыстыя закладзіны Новасялібска. Паслядовіч.

2. Частаванне пасля закладкі дома. Памятаю, як мы жылі ў падсуседзях у Даводкавага Нічыпара — чалавека добрага і сардэчнага, як потым спраўлялі закладзіны новай хаты. Хведаровіч.

закла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. закладваць, закладаць — закласці (у 1, 2, 4 і 5 знач.). Закладка сіласу. Закладка кароўніка. Закладка саду.

2. Палоска паперы, істужка і пад., якія закладваюць у кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку. Кніга з закладкай. □ Кудрыцкая пайшла паперадзе. Над пахай кніжка з лісцікам трыпутніку замест закладкі. Лобан.

закладны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да закладу, звязаны з закладам (у 1 знач.). Закладная квітанцыя.

2. у знач. наз. закладна́я, ‑ой, ж. Афіцыйны пісьмовы акт аб закладзе маёмасці, пераважна нерухомай, які забяспечвае правы крэдытора. Так мінула пятнаццаць год, а ў гэтым годзе банк адмовіўся адтэрмінаваць плацеж па закладной, і Джорджу прапанавалі з’ехаць з фермы яшчэ да каляд. «Звязда».

закла́дчык, ‑а, м.

Той, хто здае ў заклад рэчы, маёмасць.

закла́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да закладчык.

закла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Пачаць кланяцца.

заклапата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; зак.

Разм. Забавіцца ў клопатах аб кім‑, чым‑н.

заклапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

Разм. Пачаць клапатаць.

заклапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; зак.

Разм. Пачаць клапаціцца.

заклапаці́ць, ‑пачу, ‑поціш, ‑поціць; зак., каго-што.

Прычыніць клопат, прымусіць клапаціцца. Гэта насцярожыла і заклапаціла; падумалася, што трэба хутчэй вылазіць [з падзямелля]. Быкаў.