Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прысмірэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Сцішыцца, супакоіцца, уціхамірыцца. — Тады трэба паказаць.. [Тарэнту] сваю сілу, у саміх сабе знайсці на яго ўправу. Тады ён прысмірэе. Галавач. Некаторыя з .. [заможных сялян] агітавалі супроць калектывізацыі і былі высланы адгэтуль. Рэшта прысмірэла, пападціскала хвасты і сядзела ціха, сыкаючы на калгас спотайку. Колас.

прысмо́ктванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысмоктваць — прысмактаць і прысмоктвапца — прысмактацца.

прысмо́ктвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прысмактацца.

2. Зал. да прысмоктваць.

прысмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысмактаць.

прысмо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прысмаліць ​2.

прысмо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысмольваць — прысмаліць ​2.

прысмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысмаліць ​2.

прысмыле́ць, ‑ее; зак.

Разм. Трохі падпаліцца, прысмаліцца. Яшка дакурыў цыгарку. Выціснуў з яе ўсё, што толькі можна было — аж пальцы прысмылелі. Пянкрат.

прысні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.

З’явіцца, паказацца ў сне. І заспала. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка, хоць і не родная. Брыль. Кастусь варочаўся так і гэтак, але сон не браў яго. А калі нарэшце задрамаў, прыснілася Алеся. С. Александровіч. / у безас. ужыв. Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе. Колас.

прысні́ць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., каго-што.

Убачыць у сне. — Багаты будзеш, Янка, раз прысніў такі сон. — Калі б гэта была праўда, дык я гатоў яшчэ прысніць яго, — жартаваў Янка. Колас. Жартаўлівы смех дзявочы, Галасы-званочкі... Ці прысніў я, ці то ява?.. Праціраю вочы... Лойка. І чаго толькі мне не ўяўлялася! Неяк раз нават прысніў, быццам Наташа знайшла планшэтку і, замест таго, каб папярэдзіць нас, занесла яе ў сваю школу... Шыловіч. / у вобразным ужыв. Крумкач глюгу звесіў Над згніўшай калодай... Прысніла Палессе Мінулыя годы. Купала.