Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстра-кла́с, ‑а, м.

Вышэйшы клас, разрад, кваліфікацыя і пад.

экстрэма́льны, ‑ая, ‑ае.

Крайні па сваім праяўленні (сіле, велічыні і пад.), які вылучаецца такім праяўленнем. Працаваць у экстрэмальных умовах.

экстрэмі́зм, ‑у, м.

Схільнасць да крайніх поглядаў і крайніх мер (звычайна ў палітыцы).

[Фр. extrémisme.]

экстрэмі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік экстрэмізму.

экстрэмі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экстрэмізму, экстрэміста. Экстрэмісцкія погляды.

экстырпа́тар, ‑а, м.

1. Хірургічны інструмент для экстырпацыі.

2. Культыватар для глыбокага рыхлення глебы і знішчэння пустазелля.

[Лац. extirpo — вырываю з коранем.]

экстырпа́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экстырпатара. Экстырпатарны культыватар.

экстырпа́цыя, ‑і, ж.

Спец. Поўнае выдаленне якога‑н. органа або пухліны. Экстырпацыя шчытападобнай залозы.

[Ад лац. extirpatio — выдаленне з коранем.]

экстэнсі́ўнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць і стан экстэнсіўнага. Экстэнсіўнасць гаспадаркі.

экстэнсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які накіраваны ўшырыню, звязаны толькі з колькасным павелічэннем без паляпшэння якасці; проціл. інтэнсіўны. Экстэнсіўныя метады развіцця прамысловасць. □ Экстэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі менш выгаднае, менш эфектыўнае, чым інтэнсіўнае. «Полымя».

[Ад лац. extensivus — расшыральны, працяглы.]