ультрамары́н, ‑у,
Вельмі яркая сіняя фарба.
[Ад лац. ultra — за межамі, звыш і marinus — марскі.]
ультрамары́н, ‑у,
Вельмі яркая сіняя фарба.
[Ад лац. ultra — за межамі, звыш і marinus — марскі.]
ультрамары́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ультрамарыну.
2. Які мае колер ультрамарыну; ярка-сіні.
ультрамікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ультрамікраскапіі; з памерамі, меншымі даўжыні хвалі бачнага святла.
ультрамікраскапі́я, ‑і,
Метад даследавання высокадысперсных сістэм пры дапамозе ультрамікраскопа.
ультрамікраско́п, ‑а,
Аптычны прыбор для назірання за вельмі дробнымі часцінкамі, якія не бачны ў звычайным мікраскопе.
ультрамо́дны, ‑ая, ‑ае.
Звышмодны.
ультрапра́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прытрымліваецца крайне правых, рэакцыйных поглядаў; які адносіцца да крайне правых кірункаў.
2.
ультраструкту́ра, ‑ы,
Вельмі дробная, электронна-мікраскапічная структура (клеткі, храмасомы і пад.).
ультрасуча́снасць, ‑і,
Гранічная сучаснасць; поўная адпаведнасць патрабаванням, густам самага апошняга часу.
ультрасуча́сны, ‑ая, ‑ае.
У вышэйшай ступені сучасны; які адпавядае патрабаванням, густам самага апошняга часу.