Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпапата́м, ‑а, м.

Тое, што і бегемот.

[Грэч. hippopotamos — рачны конь.]

гіпаста́з, ‑у, м.

Застой крыві ў ніжніх частках цела, які назіраецца ў хворых з аслабленай сардэчнай дзейнасцю.

[Ад грэч. hypó — пад, знізу і stásis — застон.]

гіпата́ксіс, ‑у, м.

У граматыцы — залежнасць (сказаў).

[Ад грэч. hypó — пад, знізу і táxis — размяшчэнне.]

гіпатані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпатаніі.

гіпатані́я, ‑і, ж.

Паніжэнне крывянога ціску.

[Ад грэч. hypó — пад, знізу і tónos — напружанне.]

гіпато́нік, ‑а, м.

Разм. Хворы на гіпатанію.

гіпатэну́за, ‑ы, ж.

Старана прамавугольнага трохвугольніка, якая ляжыць супраць прамога вугла.

[Грэч. hypotéinusa.]

гіпатэрмі́я, ‑і, ж.

Спец. Паніжэнне тэмпературы цела ў цеплакроўных жывёл або чалавека. // Штучнае ахаладжэнне арганізма або асобных яго частак з лячэбнай мэтай.

[Ад грэч. hypó — пад, знізу і thérmē — цяпло.]

гіпатэты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гіпатэтычнага. Гіпатэтычнасць меркавання.

гіпатэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на гіпотэзе; мяркуемы. Гіпатэтычнае сцвярджэнне.