гіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Чалавек або жывёліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан. Слон-гігант. Кіт-гігант. □ Гаспадар адказаў на прывітанне, і, калі выйшаў на сцежку, аказалася, што гэта вельмі высокага росту чалавек. .. Гігант, мякка ступаючы па пяску, падышоў да дзяцей. Самуйлёнак. // перан. Пра што‑н. незвычайна вялікіх памераў. Завод-гігант. □ І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Лынькоў. Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля. Звонак.
2. перан.; звычайна чаго. Талент, вялікі дзеяч у якой‑н. галіне. Гігант навукі. Гігант сусветнай літаратуры.
[Ад грэч. gigantos — волат, велікан.]
гігантама́нія, ‑і, ж.
Неапраўданае імкненне да грандыёзнага, вялізнага. Гігантаманія ў архітэктуры.
гіганты́зм, ‑у, м.
Празмерны рост чалавека, жывёліны або асобных частак іх цела ў выніку парушэння дзейнасці залоз унутранай сакрэцыі.
гіга́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Незвычайна вялікі; велізарны. Гіганцкі завод. Гіганцкае дрэва. // перан. Надзвычайны, выключны па сіле або важнасці. Гіганцкі размах будаўніцтва. □ Працаваць і жыць, як Горкі — вось да чаго хочацца заклікаць. Простае, вялікае жыццё, гіганцкая праца! Купала. Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» пабыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў.
•••
Гіганцкія крокі гл. крок.
гігіе́на, ‑ы, ж.
Навука аб захаванні здароўя і мерах папярэджання захворванняў, а таксама мерапрыемствы, якія садзейнічаюць гэтаму. Гігіена жылля. Гігіена працы.
[Ад грэч. hygieinós — здаровы; лекавы.]
гігіені́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Урач — спецыяліст у галіне гігіены.
гігіені́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць гігіенічнага.
гігіені́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гігіены, заснаваны на гігіене. Гігіенічныя меры. Гігіенічная гімнастыка.
2. Які адпавядае правілам гігіены, карысны для здароўя. Гігіенічны касцюм. Гігіенічныя жыллёвыя ўмовы.
гігі́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гігікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
гігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Гучна, перарывіста пасмейвацца.