прапампава́ць, ‑пампую, ‑пампуеш, ‑пампуе; зак., што і без дап.
Пампаваць некаторы час.
прапанава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.
2. Спец. Паступленне тавараў на рынак. Прапанаванне перавышае попыт.
прапанава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапанаваць.
прапанава́цца, ‑нуецца; незак.
Зал. да прапанаваць.
прапанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак.
1. каго-што і з інф. Заявіць (заяўляць) аб гатоўнасці, жаданні памагчы, зрабіць паслугу, даць у чыё‑н. распараджэнне што‑н. Прапанаваць свае паслугі. □ Паходня прапанаваў мне пасяліцца ў яго, і я з удзячнасцю згадзіўся. Хадкевіч. Яўхім прапанаваў .. [Антосю] свайго каня, каб навазіць дроў. Чарнышэвіч.
2. што і з дадан. сказам. Выказаць (выказваць), унесці (уносіць) прапанову, параіць (раіць). Новы старшыня на праўленні прапанаваў: пакуль яшчэ падмерзлае балота трымае, на поле навазіць торфу! Карпюк. — Пагуляем сёння разам, — Прапануе ўсім Васіль. Ставер. // каго-што. Выставіць (выстаўляць) чыю‑н. кандыдатуру, рэкамендаваць. Прапанаваў кандыдатуру Дзіміна сам дырэктар, і таму яе лёгка падтрымалі, хоць Дзімін і адмаўляўся. Карпаў.
3. што. Даручыць (даручаць) выканаць. Прапанаваць цяжкую задачу.
•••
Прапанаваць руку (і сэрца) каму — прасіць стаць сваёй жонкай.
прапано́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.
2. Тое, што прапанавана, прапаноўваецца. Рацыяналізатарская прапанова. □ Прапанова сустрэць Новы год разам — спадабалася. Шахавец. Як гэта часта бывае, адна добрая прапанова цягнула за сабой новыя. Шыцік.
прапано́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прапаноўваць.
прапано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапанаваць.
прапа́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапарыць.
прапа́рачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаны, служыць для прапаркі. Прапарачныя камеры.