прапалі́цца, ‑паліцца; зак.
1. Спаліцца наскрозь; прагарэць. Сукенка прапалілася.
2. Кончыць паліцца (пра печ). Печ прапалілася.
прапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Спаліць наскрозь; выпаліць дзірку. — Бачыш, як баіцца, каб не сказала, што штаны прапаліў. Сіўцоў.
2. і ў чым. Напаліць, выпаліць (печ, трубку і пад.) для абагравання (хаты, пакоя і пад.). Трэба было печ прапаліць, а то ахалодала ў хаце. Лобан. У нас даўно ўжо не было чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што, бадай, цяплей было на дварэ. Сачанка.
3. і без дап. Паліць некаторы час.
прапало́сквацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прапалоскваць.
прапало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапаласкаць.
прапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.
1. Ачысціць ад пустазелля. Прапалоць лён. Прапалоць грады.
2. і без дап. Палоць некаторы час. Прапалоць увесь дзень.
прапа́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прапальваць — прапаліць (у 1, 2 знач.).
прапа́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прапаліцца.
2. Зал. да прапальваць.
прапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапаліць.
прапа́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для прапальвання. Прапальнае шкло.
прапалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Прабыць некаторы час на паляванні.