прысква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. і чаго. Дадаткова наскварыць, саскварыць. Прыскварыць сала.
2. Заправіць сквараным салам; заскварыць. Прыскварыць булён.
прыско́к, ‑у, м.
Невялікі скачок; падскок. Слава падхапіў кацялок і з прыскокам пабег да вады. Шыловіч.
прыско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да прыскочыць.
2. Незак. да прыскакаць.
прыско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Зрабіць невялікі скачок; падскокнуць.
прыско́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыскорыць.
прыско́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыскорваць — прыскорыць і прыскорвацца — прыскорыцца.
прыско́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыскорыцца.
2. Зал. да прыскорваць.
прыско́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыскорыць.
прыско́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Стаць больш скорым, імклівым. Рух машыны прыскорыўся.
2. Настаць хутчэй, чым меркавалася. Ад’езд прыскорыўся нечакана.
прыско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Зрабіць больш скорым, імклівым. Вася выйшаў на дарогу, што бегла напрасцяк ад ракі цераз луг, і яшчэ больш прыскорыў хаду... Краўчанка. Калі яны заўважылі невысокую жанчыну ў сінім берэце і асеннім паліто, то прыскорылі крокі. Няхай.
2. што. Наблізіць наступленне чаго‑н.; паскорыць. Прыскорыць ад’езд. □ Вярнуўся з Даманава — давялося вырашаць розныя тэхнічныя справы, каб прыскорыць рамонт экскаватара. Краўчанка.
3. каго. Прымусіць рабіць скарэй; падагнаць. Прыскорыць расказчыка.