Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заква́сіць, ‑квашу, ‑квасіш, ‑квасіць; зак., што.

Зрабіць кіслым, выклікаўшы браджэнне. Заквасіць капусту.

заква́ска, ‑і, ДМ ‑квасцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заквашваць — заквасіць.

2. Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне. Закваска на цеста.

3. перан. Разм. Асновы характару, закладзеныя ў чалавеку выхаваннем, асяроддзем і пад. Бацька працаваў урачом і быў, як я потым зразумеў, інтэлігент з вельмі моцнай закваскай таго «разначынца», які так характэрны для рускай рэчаіснасці. Адамовіч.

закватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Стаць на кватэру; пасяліцца. Спярша Кірыла Арлоўскі закватараваў у свайго брата Паўла. Паслядовіч. Круглоў часова закватараваў у Міхася Стралкова, з якім яны працавалі ў адным аддзеле рэдакцыі. Сабаленка.

заквахта́ць,

гл. заквактаць.

заква́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заквасіць.

заква́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заквашваць — заквасіць.

заква́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да заквашваць.

заква́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заквасіць.

заквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пачаць квітнець.

закво́каць,

гл. заквакаць.