прыса́дачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для прысадкі (у 2 знач.). Прысадачныя матэрыялы.
прыса́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прысадзіць.
прыса́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысаджваць — прысадзіць.
прыса́джвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прысесці (у 2 знач.).
прыса́джвацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да прысаджваць.
прыса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прысадзіць.
прыса́дзістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прысадзістага.
прыса́дзісты, ‑ая, ‑ае.
1. Невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу. На вуліцу выйшаў Рыгор. Прысадзістая ў змроку постаць яго шырылася ва ўсе бакі. Чорны. [Харчаў] быў шырокі ў плячах, .. прысадзісты, падобны на каржакаваты палескі дуб. Мележ.
2. Нізкі, але шырокі, тоўсты. Там над абрывістым берагам Нёмана стаяў стары, прысадзісты, т[о]ўсты дуб. Колас. Лушчыцкі нічога не сказаў і выйшаў. Прынёс з кухні два кілішкі і прысадзістую зялёную бутэльку, потым талеркі з салам, хлебам і відэльцы. Алешка.
прысадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.
1. што і чаго. Разм. Пасадзіць дадаткова да ўжо пасаджанага. Прысадзіць агуркоў на градку. Прысадзіць кветак на клумбе.
2. каго-што. Разм. Зрабіць меншым па вышыні, ніжэйшым, мізарнейшым. Гімнасцёрка вісіць на ім як на калу. Хвароба яго вельмі прысадзіла. С. Александровіч. // Трохі асадзіць, збіць ганарлівасць, фанабэрыю. І Ксавэр Блецька .. стаў тутэйшым кааператарам, і заўсёды быў лагодны з людзьмі, і ўсе гаварылі, што яго прысадзіла ўласнае гора. Чорны.
3. што і чаго. Увесці (прысадачныя матэрыялы) у плавільную печ у працэсе плаўкі.
прыса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прысаджваць — прысадзіць (у 1, 3 знач.).
2. Р мн. ‑дак. Дадатковыя матэрыялы, якія ўводзяцца ў плавільную печ у працэсе плаўкі.
прыса́днік, ‑а, м.
Кветнік каля хаты; агародчык. Прыйшоўшы дамоў, Вера Васільеўна ўзялася паліваць кветкі ў прысадніку. Дуброўскі.