Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстра́кцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Аперацыя выдалення зуба.

2. Раздзяленне цвёрдых ці вадкіх сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі; экстрагаванне.

[Ад лац. extractio — выцягванне, здабыванне.]

экстралінгві́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галіна мовазнаўства, якая вывучае сукупнасць этнічных, сацыяльных, геаграфічных і іншых фактараў, непарыўна звязаных з развіццём і функцыяніраваннем мовы.

экстралінгвісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экстралінгвістыкі. Экстралінгвістычныя фактары.

э́кстраннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць экстраннага. Экстраннасць камандзіроўкі.

э́кстранны, ‑ая, ‑ае.

1. Паспешны, неадкладны, тэрміновы. Экстранная тэлеграма. □ Машыніст заўважыў хлопчыка тады, калі ўжо і экстраннае тармажэнне не магло памагчы... Васілёнак. Шэмет папрасіў слова для экстраннага паведамлення. Лобан.

2. Які патрабуе неадкладнага ўмяшання, вырашэння і пад.; надзвычайны, непрадугледжаны. Сёння дзень не аперацыйны, калі не будзе якога экстраннага выпадку, то можна адчуваць сябе вальней. Арабей.

экстрапалі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. экстрапаліраваць.

экстрапалі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад экстрапаліраваць.

экстрапалі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да экстрапаліраваць.

экстрапалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Кніжн., спец. Правесці (праводзіць) экстрапаляцыю.

экстрапаля́цыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з’явы, на другую частку яе.

2. У матэматыцы — вылічэнне па шэрагу дадзеных значэнняў матэматычнага выражэння іншых значэнняў яго, якія знаходзяцца па-за гэтым радам.

[Ад лац. extra — звыш, па-за і polio — выпраўляю, змяняю.]