тытуня...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тытунь», напрыклад:
тытуня...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тытунь», напрыклад:
тытуняво́д, ‑а,
Спецыяліст па тытуняводству.
тытуняво́дства, ‑а,
Вырошчванне тытуню ў прамысловых мэтах.
тытуняво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тытуняводства, звязаны з ім.
тыф, ‑у,
Агульная назва некаторых вострых інфекцыйных захворванняў: брушнога тыфу, зваротнага тыфу, сыпнога тыфу і паратыфу.
•••
[Ад грэч. týphos — зацямненне свядомасці.]
тыфлапедаго́г, ‑а,
Спецыяліст у галіне тыфлапедагогікі.
тыфлапедаго́гіка, ‑і,
Навука, якая займаецца пытаннямі выхавання і навучэння дзяцей, якія не бачаць або дрэнна бачаць.
[Ад грэч. typhlos — сляпы і слова педагогіка.]
тыфлі́т, ‑у,
[Грэч. typhlos — сляпы.]
тыфо́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тыфу.
2. Хворы тыфам.
тыфо́ід, ‑у,