Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закапры́знічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць капрызнічаць.

закапце́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты сажай; задымлены, закураны. Недалёка на сценцы мігае закапцелы чыгуначны ліхтар. Лынькоў. Закапцелы чайнік шумна Закіпае на цяпельцы. Зарыцкі.

закапце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пакрыцца сажай; задыміцца, закурэць ​1. У кацялку, які паспеў закапцець, булькоча вада. Лупсякоў. За зіму дошкі закапцелі, пацямнелі. Шамякін.

закапці́ць, ‑капчу, ‑копціш, ‑копціць; зак., каго-што.

Пакрыць сажай; задыміць ​1. Сцены, дзверы шэрыя закапціў дымок. Машара. Твары ў людзей скрозь былі стомленыя, нібы дым крануў іх, закапціў шэрай копаццю. Мікуліч.

закапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Скрывіць, надзьмуць (губы), выражаючы гнеў, незадаволенасць і пад. Сарока закапыліла губы, пакрыўджаная, злосная. Мележ.

закапы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закапыліць.

закара́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца каравым; закарэць (у 2 знач.). Кажух закаравеў. Анучы закаравелі.

закаране́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць закаранелага. Мы крытыкуем усялякую рэакцыйнасць, тупую закаранеласць думкі. Чорны.

закаране́лы, ‑ая, ‑ае.

Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам. Закаранелая хвароба. Закаранелыя звычкі. // Упарты, непапраўны. Закаранелы гультай. Закаранелы ўласнік. □ Гарасім думаў, што Андрэй не такі ўжо закаранелы грэшнік, якім ён лічыў яго дагэтуль, толькі грубы, рэзкі. Чарнышэвіч.

закаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Трывала замацавацца, застарэць; укараніцца. Хвароба закаранела. // Зрабіцца ўпартым, непапраўным, поўнасцю аддаўшыся якім‑н. звычкам, пачуццям. Закаранець у дрэнных прывычках.