Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прамы́цца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑маецца; зак.

1. Ачысціцца мыццём, стаць чыстым, прамытым.

2. Мыцца некаторы час.

прамы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.

1. Чыста абмыць вадой ці якой‑н. вадкасцю. Хутка прыйшоў доктар. Агледзеў, рану пражыў. Лынькоў. — Дай, Дзямян, прамыю табе твар вадою — мо’ палягчэе. Пестрак. // Спец. Увесці вадкасць у які‑н. орган з мэтай ачышчэння. Прамыць страўнік.

2. Спец. Пры дапамозе вады ці якой‑н. вадкасці, вільгаці ачысціць, вызваліць ад чаго‑н. непатрэбнага або вылучыць з чаго‑н. што‑н. Прамыць жалезную руду. Прамыць залаты пясок.

3. Прарваць што‑н. або прасачыцца праз што‑н. (пра ваду). Вада пражыла дамбу. // Сілай цячэння зрабіць упадзіну, паглыбленне ў чым‑н. (пра ваду).

4. Разм. Правесці які‑н. час за мыццём чаго‑н. Прамыць бялізну цэлы дзень.

прамыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і без дап.

Разм. Тое, што і прамыкаць. Я вінавата нешта прамычаў і хацеў падхапіцца з канапы. Але дзе там! Цела нібы чужое, і ў галаве памутнела зноў. Карпюк.

прамя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што і без дап.

Сказаць што‑н. неразборліва, невыразна, нясмела, ціха. — Ты можа захварэў? — дапытвалася маці. — Я вырашыў... жаніцца, — прамямліў Андрэй. Гаўрылкін. Камбайнер Рыгорка, які ўпершыню выступаў на сцэне, ад разгубленасці не дачуў суфлёра і нешта прамямліў ад сябе. Краўчанка.

прамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Свяціцца праменямі. Ясна зоры твае [Масква] прамянеюць, Поўна дум пра цябе галава. Броўка. // перан. Блішчаць, ззяць (пра вочы). Па .. [Люсіным] твары палалі падобныя на вяснянкі крапінкі, вочы прамянелі ціхім сарамлівым шчасцем. Карпюк. // перан. Выяўляць сваім знешнім выглядам задавальненне, радасць, шчасце (пра чалавека). [Пецька] увесь прамянеў ад радасці, што сядзіць.. разам з усімі. Паслядовіч.

прамянёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да праменя (у 2 знач.).

2. Які разыходзіцца з адной кропкі ў выглядзе праменяў. Прамянёвая сіметрыя.

•••

Прамянёвая хвароба гл. хвароба.

прамяні́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прамяністага. Прамяністасць зорак. Прамяністасць вачэй.

прамяні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які свеціцца праменямі, ад якога ідуць прамені. Зімняе сонейка рэдка калі бывае яркім, прамяністым. Краўчанка. // Поўны святла, ззяння, бляску. За акном разгараецца дзень прамяністы. Панчанка. Зыркаюць прамяністыя агні ў калгасным клубе. Пянкрат. // перан. Поўны радасці, шчасця і пад. Прамяністыя надзеі. Прамяністая будучыня. // перан. Напоўнены ўнутраным ззяннем (пра вочы). Цеплыня выходзіла і ад .. [Марынчынай] рукі, і ад гэтых слоў, і ад прамяністых вачэй. Хадкевіч.

2. Які разыходзіцца праменямі, нагадвае прамені. Жаўтаваты твар з прамяністымі маршчынамі вакол вачэй гаварыў, што нямала гора перанесла кабета. Васілевіч.

3. Спец. Які ўзнікае пры выпраменьванні. Прамяністая цеплыня.

прамяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; незак.

Тое, што і прамянець.

прамяні́ць, ‑маніць; незак.

Вылучаць прамені, выпраменьваць; разыходзіцца ў форме праменяў, блішчаць. Свяціла марознае сонца, якое, здавалася, прамяніла не цяпло, а холад. Шамякін. / у перан. ужыв. Уся постаць Свеціцца... Ласку праменіць... Сіпакоў.