прырасці́ць, ‑рашчу, ‑росціш, ‑росціць; зак., што.
1. Даць магчымасць прырасці, прыжыцца. Прырасціць галінку.
2. Спец. Далучыць нарошчваючы.
прыраўнава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыраўнаваць 1.
прыраўнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Разм. Прыпадобніць сябе каму‑, чаму‑н.
прыраўнава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што да каго-чаго.
Зрабіць роўным каму‑, чаму‑н.; прыпадобніць да каго‑, чаго‑н. Другі, шпаркі, як барабан, голас даводзіў, што плуга да плуга не прыраўнуеш. Чорны. Вядома, што нельга было прыраўнаваць .. [майстэрню] да старой бляхарні. Мурашка.
прыраўнава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго і без дап.
Адчуць рэўнасць да каго‑н. Я табе цяпер проста скажу: тады на свяце я нават крыху прыраўнаваў да цябе. Броўка. — А я люблю людзей, якія могуць вось так захапляцца, — адказала Валянціна Андрэеўна, не зводзячы вачэй з Яраша. — О, я прыраўную, Валя. Шамякін.
прыраўно́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыраўнавацца.
2. Зал. да прыраўноўваць.
прыраўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыраўнаваць 1.
прыраўня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Тое, што і прыраўнавацца.
прыраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што да каго-чаго.
Разм. Тое, што і прыраўнаваць 1. — Дык жа адзін воз не прыраўняеш да другога, — спакойна, разважліва даводзіць другі. Палтаран. Была б ты добраю, прырода, Каб прыраўняла да сябе. Каб не давала рана гінуць. Броўка.
прырахава́ць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе; зак., што.
Прылічыць (у 1 знач.).
прырахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прырахаваць.