імунамарфало́гія, ‑і,
Навука аб сістэме клетак, якія забяспечваюць развіццё імунітэту пры інфекцыйных хваробах.
імунамарфало́гія, ‑і,
Навука аб сістэме клетак, якія забяспечваюць развіццё імунітэту пры інфекцыйных хваробах.
імунізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
1. Зрабіць (рабіць) каго‑, што‑н. імунным да чаго‑н.
2. Даць (даваць) каму‑н. імунітэт (у 2 знач.).
імунізацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да імунізацыі.
імуніза́цыя, ‑і,
імунітэ́т, ‑у,
1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі.
2. Выключнае права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўным асобам.
[Ад лац. imimunitas — вызваленне ад чаго‑н.]
іму́ннасць, ‑і,
Неўспрымальнасць да заражэння.
іму́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Абаронны, ахоўны.
2. Неўспрымальны да яду, да заражэння чым‑н.
[Ад лац. immunis — свабодны ад чаго‑н., некрануты.]
імуно́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне імуналогіі.
імхо́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і мохавы.
імча́нне, ‑я,