Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сцадзіць.

сцэментава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сцэментаваць.

сцэментава́цца, ‑туецца; зак.

Змацавацца цэментам. // перан. Змацавацца, аб’яднацца. Брыгада, якая славілася да гэтага сваёй згуртаванасцю, агульнасцю поглядаў і мэт, цяпер яшчэ больш здружылася, сцэментавалася, стала нібы суцэльным маналітам. Хадкевіч.

сцэментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. што. Змацаваць цэментам. / у вобразным ужыв. Мароз сцэментаваў зямлю.

2. перан.; каго-што. Змацаваць, з’яднаць. [Першы рэйд] сцэментаваў нашу сувязь з масамі, павялічыў наш уплыў на людзей. Казлоў. Таленавіты калектыў тэатра імя Я. Купалы дапамог маладому драматургу паглыбіць ідэю п’есы, больш матываваць учынкі персанажаў, мацней сцэментаваць сюжэт. Гіст. бел. сав. літ.

сцэ́на, ‑ы, ж.

1. Спецыяльная пляцоўка ў тэатры, на якой адбываюцца спектаклі; тэатральныя падмосткі. Ужо ў тэатры, седзячы поруч з Юлькай, Аляксей глядзеў на сцэну, але не разумеў, што там робяць артысты. Даніленка. Сцэна была невялікая, але малюнак дэкарацыі, што вісеў на задняй сцяне, рабіў яе бясконцай. Пальчэўскі. // Тэатр, тэатральная дзейнасць. Майстры сцэны. □ І ўжо нават без сцэны [Мікола] Сам сябе не ўяўляў. Бачыла. На прафесійную сцэну .. [Рыгор Пятрэнка] прыйшоў з мастацкай самадзейнасці. «ЛіМ».

2. Асобная частка акта тэатральнай, п’есы. Фінальная сцэна пятага акта. □ [Зоя:] — Ты разумееш, сядзелі мы з Тамарай пасля першай сцэны ў грыміровачнай, нам выступаць у самым канцы спектакля. Рамановіч.

3. Асобны эпізод, які паказваецца ў п’есе, літаратурным творы, карціне. Некаторыя крытыкі з зайздроснай прастадушнасцю паўтараюць: у Чорнага няма батальных сцэн. Лужанін. У сцэнах допыту, следства, самога судовага працэсу паэт [Ф. Багушэвіч] выявіў сябе бліскучым майстрам сатыры. Навуменка. // Невялікі драматычны твор, які перадае які‑н. асобны эпізод, выпадак. «Сцэны з рыцарскіх часоў» А. С. Пушкіна.

4. Разм. Рэзкая, вострая размова. [Карнейчык:] Тут чалавек жаніцца нарыхтаваўся, а вы перад ім сямейныя сцэны разыгрываеце. Крапіва. [Міхаліна:] — Цераз тыдзень, калі не раней, пачнуцца сцэны рэўнасці, папрокі... Шамякін. // Здарэнне, эпізод, якія можна назіраць у жыцці. [Брат Зосі] намерыўся схаваць сала пад рубашку, але адчыніліся дзверы з пакоя, і Сегенецкая ўбачыла ўсю гэтую сцэну. Чорны. Мне жыва прыгадаліся сцэны тых дзён у нашым шчаслівым пакойчыку. Дуброўскі.

5. перан. Поле, арэна дзейнасці. На гістарычную сцэну выступіў рабочы клас. □ Сышлі са сцэны прэч магнаты. Колас.

[Лац. scaena з грэч.]

сцэна́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сцэнарыя. Сцэнарны матэрыял. // Звязаны са стварэннем кінасцэнарыяў. Сцэнарны аддзел кінастудыі.

сцэна́рый, ‑я, м.

1. Літаратурны твор, напісаны як аснова для пастаноўкі кінафільма. Сцэнарый фільма [«Тартак»] — дэбют І. Пташнікава ў жанры драматургіі. «ЛіМ».

2. Сюжэтная схема, план п’есы, оперы, балета.

3. Спіс дзеючых асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну.

[Іт. scenario ад scaena.]

сцэнары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аўтар сцэнарыя (у 1, 2 знач.).

сцэнары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да сцэнарыст.

сцэні́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сцэнічнага (у 3 знач.). Сцэнічнасць п’есы. □ Твор Крапівы [драма «Партызаны»] вызначаўся сцэнічнасцю. Гіст. бел. сав. літ.