Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

проціпаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каму-чаму.

1. Супаставіць з кім‑, чым‑н., указаўшы на розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога. Проціпаставіць сацыялістычную ідэалогію буржуазнай.

2. Накіраваць, выставіць супраць каго‑, чаго‑н. Проціпаставіць сябе калектыву.

проціпастаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. проціпастаўляць — проціпаставіць.

проціпаста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад проціпаставіць.

проціпастаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да проціпастаўляць.

проціпастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да проціпаставіць.

проціпо́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца для барацьбы з патлівасцю; супрацьпотавы. Проціпотавы дэзадарант.

проціпяхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай пяхотай і для засцярогі ад яе дзеянняў. Проціпяхотныя міны. Проціпяхотныя загароды.

проціра́кавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння рака. Проціракавая барацьба. Проціракавая прафілактыка.

проціраке́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абароны ад ракетнай зброі; супрацьракетны. Проціракетная абарона.

проціслупняко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння слупняку. Проціслупняковая сываратка.