крыптаме́рыя, ‑і, ж.
Паўднёвае вечназялёнае хваёвае дрэва, якое дасягае вельмі вялікіх памераў.
[Ад грэч. ktyptós — тайны і meros — доля, лёс.]
крыпто́н, ‑у, м.
Хімічны элемент, адзін з інертных газаў.
[Ад грэч. ktyptós — скрыты.]
крысо́, ‑а, н.
Ніжняя частка якой‑н. адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала. Ляснік адхінуў крысо свайго кажуха, выняў акуляры. Пальчэўскі. Салдат згарнуў сцяг і заткнуў пад крысо шыняля. Сабаленка.
кры́ссе, ‑я, н., зб.
Крысы, полы. Рудак гаварыў, размахваючы рукамі так, што шырокае крыссе яго брызентавай курткі разляталася. Броўка.
кры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад крыць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. у знач. прым. Які мае страху, дах, верх. Крыты ток. Крыты ганак. □ Купляй вопратку шытую, а хатку крытую. З нар.
•••
Шыта-крыта гл. шыты.
кры́тык, ‑а, м.
1. Той, хто аналізуе і ацэньвае чые‑н. паводзіны, дзейнасць і пад. Крытык капіталізму. Патрабавальны крытык.
2. Той, хто займаецца крытыкай (у 3 знач.). Літаратурны крытык. Му зычны крытык.
кры́тыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
1. Абмеркаванне, разбор каго‑, чаго‑н. з мэтай ацаніць вартасць, выявіць і выправіць недахопы. Крытыка і самакрытыка. Разгортваць крытыку. Крытыка недахопаў. □ Крытыка — незаменны сродак у выхаваны кадраў. «Звязда».
2. Даследаванне, навуковая праверка правільнасці, дакладнасць чаго‑н. Крытыка гістарычных крыніц.
3. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, тлумачэнне або ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва. Тэатральная крытыка. Музычная крытыка. □ Крытыка і літаратуразнаўства — гэта тая галіна літаратурнага жыцця, у якой абагульняецца самае перадавое, самае каштоўнае ў мастацкай творчасці. «Беларусь».
4. зб. Крытыкі.
•••
Аглабельная крытыка — грубая, неабгрунтаваная крытыка; крытыканства.
Навесці крытыку гл. навесці.
Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі гл. вытрымліваць.
[Ад грэч. kritikē — майстэрства разбіраць.]
крытыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Падвяргацца крытыцы.
2. Зал. да крытыкаваць.
крытыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.
1. Наводзіць крытыку (у 1 знач.). Крытыкаваць недахопы. □ Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.
2. Займацца крытыкай (у 3 знач.).
крытыка́н, ‑а, м.
Неадабр. Пра чалавека, схільнага да прыдзірлівай, неабгрунтаванай крытыкі, звычайна павярхоўнай. Даўно, напрыклад, вядомы байцы тып крытыкана, які, каб выслужыцца самому, бэсціць усіх і толькі перад начальнікам ходзіць на лапках. Казека.