Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агляда́льнік, ‑а, м.

Аўтар газетнага, часопіснага і інш. агляду навін за пэўны час. Спартыўны аглядальнік. Міжнародны аглядальнік.

агляда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. аглядаць — агледзець (у 1 знач.).

агляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аглянуцца (у 1 знач.).

2. Зал. да аглядаць.

агляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агледзець.

агля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аглянуцца. Ішла.. [жанчына] чамусьці крадком і ўвесь час аглядвалася. Якімовіч.

2. Зал. да аглядваць.

агля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агледзець (у 1, 2 і 4 знач.).

агля́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аглядацца — агледзецца (у 1–2 знач.), аглянуцца (у 1–2 знач.).

2. Асцярожныя, баязлівыя адносіны ў дзеяннях; асцярога. [Вера:] — У гэтых словах — уся наша Таня, з яе аглядкамі на заўтра. Машара.

•••

Без аглядкі (бегчы, імчацца, дзейнічаць і пад.) — а) бегчы вельмі хутка, з усіх сіл, не аглядваючыся. Алесь без вопраткі і босы Бяжыць у снег, праставалосы, За хлеў ён чэша без аглядкі: — А во яны! а во «начаткі»! Колас; б) рабіць што‑н. рашуча, не вагаючыся; в) рабіць што‑н. бесклапотна, не звяртаючы ўвагі ні на што.

З аглядкай — асцярожна, прадбачліва; прыглядаючыся да другіх.

агля́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць агляднага; аглядны характар чаго‑н.

2. Асцярожнасць, прадуманасць дзеянняў, учынкаў. Такая агляднасць Вачынскай кінулася мне ў вочы. Пестрак.

агля́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які можна агледзець, акінуць, ахапіць поглядам.

2. Які з’яўляецца аглядам (у 3 знач.). Аглядны артыкул.

3. Які мае дачыненне да афіцыйнага інспектавання, праверкі.

агля́дчык, ‑а, м.

Службовая асоба, якая робіць агляд чаго‑н. з мэтай праверкі. Аглядчык вагонаў. Аглядчык засцерагальных лямпаў.