праменепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае сабой прамені.
праменепраламле́нне, ‑я, н.
Спец. Змена кірунку светлавога праменя пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое.
праменепраламля́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Здольнасць мяняць кірунак светлавога праменя. Праменепраламляльнасць шкла.
праме́ніцца, ‑менюся, ‑менішся, ‑меніцца; незак.
Тое, што і прамянець.
праме́ніць, ‑маніць; незак.
Тое, што і прамяніць.
праме́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць праменнага, прамяністага.
праме́нне, ‑я, н., зб.
Прамені. Яшчэ не знікне снег з нізін Пад сонечным праменнем, Як у цяпліцы ў нас раслін Узыйдзе ўжо насенне. Аўрамчык. Праменне зор Крамля сівога дужэй мячоў, мацней гармат. Дубоўка.
праме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Сонечны, светлы. Праменны ранак па-над Бугам Асыпаў срэбрам паплавы. Мы крочым з вёскі росным лугам Да бугскай воднай сінявы. Арочка. На вершалінах блізкіх і далёкіх гор ніклі праменныя фарбы захаду. Самуйлёнак. // перан. Поўны ўнутранага ззяння, радасці, запалу. Цяпер на Дзяміда Сыча пазіралі ясныя і праменныя вочы дарослага чалавека. Паслядовіч. Гэта нашы аркестры зазыўна гучаць, гэта нашых рабочых праменная радасць. Хведаровіч.
2. Спец. Які ўзнік у выніку выпраменьвання. Праменная энергія.