Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прама́слівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прамасліцца.

2. Зал. да прамасліваць.

прама́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамасліць.

прама́сліцца, ‑ліцца; зак.

Насыціцца маслам. Папера прамаслілася.

прама́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Насыціць, прамачыць маслам. Прамасліць тканіну.

прамасло́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З прамымі слаямі. Прамаслойная драўніна.

прамасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

Масціць некаторы час.

прамата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.

Уласцівасць, якасць прамога (у 4 знач.); праўдзівасць, шчырасць. Паважаюць гамяльчане Алёну Данілаўна за яе прамату характару, за дапытлівасць розуму, за праўдзівасць і прынцыповасць у вялікім і малым. Сабаленка. Гэты учарашні студэнт падкупляў .. [Максіма Сцяпанавіча] сваёй праматой і спакойнай адданасцю справе. Карпаў.

прамата́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праматаць ​2.

прамата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Матацца некаторы час (гл. матацца ​1).

прамата́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Неэканомна, неразумна растраціўшы грошы, разарыцца. Пашыкаваў Федзька з тыдзень.. У сярэдзіне месяца ўжо без свайго габардзіну хадзіў. А к канцу пабыўкі праматаўся зусім. Ракітны.

прамата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што або чым.

Матаць некаторы час (гл. матаць ​1).

прамата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Растраціць неэканомна, неразумна. Праматаць грошы.