прамару́джанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прамарудзіць.
прамару́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прамарудзіць.
прамару́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прамаруджваць — прамарудзіць.
прамару́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прамарудзіць.
прамару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Спазніцца, марудзячы; не зрабіць чаго‑н. своечасова. Машкін яшчэ больш намогся, каб паўзці хутчэй, бо яму здалося, што калі хоць крыху прамарудзіць, то ракета ўпадзе проста яму на плечы. Кулакоўскі.
прамаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Прайсці маршам, ваенным ці спартыўным крокам. Анечка, захопленая гульнёю, прамаршыравала вакол стала, за ёй Надзейка, бацька. Паслядовіч.
2. Маршыраваць некаторы час. Прамаршыраваць дзве гадзіны.
прамарынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1. што і без дап. Марынаваць некаторы час.
2. перан.; каго-што. Разм. Знарок затрымаць рашэнне, выкананне чаго‑н. // Пратрымаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане на працягу якога‑н. часу. [Сухаў:] — Тут бы Аўдзеева за гэта патрэсці... І за тое, што зацягнуў работы, не паслухаўся, і за тое, што прамарынаваў нас. Чыгрынаў.
прама́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Ма́рыць некаторы час.
прамары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак., каго-што.
Марыць некаторы час. — Дык і вы там былі? — здзівіўся Андрэй. — А як жа. Хіба ж магла без мяне абысціся такая кампанія? Месяцаў восем прамарылі і выгналі. Грахоўскі.
прама́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамасліць.
2. у знач. прым. Насычаны маслам; запэцканы маслам, мазутай і пад. [Наташа] дастала з-пад страхі загорнуты ў прамасленую анучку пісталет. Шамякін. Змазчык, заламаўшы на патыліцу прамасленую кепку, .. прайшоў ля інжынера. Лынькоў.
прама́сліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прамасліваць — прамасліць.