Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Спец. Зрабіць прамалёўку.

2. і без дап. Маляваць некаторы час.

прамане́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Манежыцца некаторы час.

прамане́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Разм. Манежыць некаторы час.

праманта́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прамантачыць.

праманта́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамантачыць.

праманта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Неразумна, дарма патраціць; прагуляць. Праз дзень Хвашча пахавалі, а да Параскі пасля гэтага заляцаўся панскі аконам Кандрат Сідаравіч.., пакуль не прамантачыў усяго Хвашчоўскага скарбу. Лупсякоў.

прамарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Маргаць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Празяваць, упусціць, не заўважыць. — Ну, Валя, нарэшце і табе жаніх знайшоўся. Больш, больш завіхайся каля яго, а то прамаргаеш... Скрыган.

прамардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Разм. Мардавацца некаторы час. Прамардавацца ноч на вакзале.

прамардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

Мардаваць некаторы час. Прамардаваць работнікаў на полі цэлы дзень.

прамарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Маркоціцца некаторы час. У нядзелю цэлы дзень я прамаркоціўся. Сабаленка.