муніцыпаліза́цыя, ‑і, ж.
Прымусовая перадача зямлі, маёмасці прыватных асоб у распараджэнне органаў гарадскога або сельскага самакіравання.
[Фр. municipalisation.]
муніцыпалітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.
Орган мясцовага самакіравання ў буржуазных краінах, а таксама будынак, дзе размяшчаецца гэта ўстанова.
[Ням. Munizipalität, ад лац. municipium.]
муніцыпа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да муніцыпалітэта.
2. Тое, што і муніцыпалізаваны (у 2 знач.).
мур, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Мураваны будынак. На месцы халупы — Будуецца мур, Жыццё ў берагі ўлілося. Лявонны. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру. Гартны. Святлее мур у старасвецкіх ліпах, Калыша лісце Шчары лёгкі плёс... Лойка. // ‑у. Цагляная або каменная сцяна вакол чаго‑н. Ужо сцямнела, як прыйшла [Наталля] да сябе ў пакоік і, сеўшы на ложку, аддалася думкам.. Паўстаў астрог — хмуры, жоўты будынак, агароджаны высокім мурам. Гартны. Старадаўні чырвоны цагляны мур з чатырохкутнымі вежамі і высокімі брамкамі цягнецца ад берага ракі праз увесь горад да каралеўскага палаца. В. Вольскі.
2. ‑у. Кладка (у 2 знач.).
[Ням. Mauer, з лац. murus — сцяна.]
мура́, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. няважнае, пустое; бязглуздзіца, глупства. [Сямён Парфёнавіч:] — Ты што, лічыш, што гэтую муру можна друкаваць? Шамякін.
мурава́, ‑ы, ж.
Густая зялёная маладая трава. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка. Дол у завулку зарос падарожнікам, муравой — тут амаль не ездзяць. Навуменка.
мурава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Будынак з каменя або цэглы. Пабегла насустрач ліпавая алейка, брук і першыя гарадскія мураванкі. Карпюк.
мурава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. мураваць.
мурава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мураваць.
2. у знач. прым. Пабудаваны з цэглы або каменю. Мураваны комін. Мураваная сцяна. □ Хлопцам адразу кінулася ў вочы, што адзін трохпавярховы мураваны будынак ужо нават вызваліўся ад рыштаванняў. Кулакоўскі.
мурава́цца, муруецца; незак.
Зал. да мураваць.