Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. забельваць — забяліць (у 1 знач.).

2. Разм. Смятана, малако для прыправы. Зацірка з забелкай.

забе́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забяліцца.

2. Зал. да забельваць.

забе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забяліць.

забеспячэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Работнік органаў забеспячэння.

забеспячэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забяспечваць — забяспечыць.

2. Грошы, матэрыяльныя сродкі, якія даюцца каму‑н. з мэтай забяспечыць яго існаванне. Грамадзяне СССР маюць права на матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці.

3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненню матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх‑н. арганізацый. Цэнтралізаванае забеспячэнне. Органы забеспячэння.

4. Сукупнасць прадметаў, рэчаў, якімі забяспечваецца хто‑, што‑н. Бытавое забеспячэнне. Тэхнічнае забеспячэнне.

5. Тое, што забяспечвае непарушнасць, выкананне чаго‑н., з’яўляецца гарантыяй чаго‑н. Папяровыя грашовыя знакі з цвёрдым залатым забеспячэннем.

•••

Сацыяльнае забеспячэнне — сістэма дзяржаўных мерапрыемстваў у СССР па матэрыяльнаму забеспячэнню грамадзян у старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.

забеспячэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які займаецца забеспячэннем каго‑, чаго‑н. Забеспячэнскія арганізацыі.

забетанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Заліць бетонам. Забетанаваць падлогу.

забіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забіцца ​1.

2. Зал. да забіваць.

забіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да забіць ​1.

2. без дап. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, пыл, снег і пад.). З боку двара.. ляпілася некалькі дашчаных сенцаў. Вузкія, абшытыя знадворку стужкамі бляхі, каб не забіваў дождж, яны стаялі радком. Ракітны.

3. Душыць, мучыць (пра кашаль). Кашаль забівае.

забінтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Забінтаваць сябе.