прыпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Сагрэць чым‑н. гарачым і вільготным. Прыпарыць нарыў. Прыпарыць нагу.
2. Моцна прыпячы. Ёй [расе] шаптаў лазовы куст надрэчны: «Што блішчыш?.. Твой лёс недаўгавечны, Ледзьве сонца горача прыпарыць, Знікнеш ты, празрыстая, ў абшары...» Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Прайшлі дажджы, прыпарыла. Бялевіч.
прыпа́с, ‑у, м.
1. Тое, што прыпасена; прыпасы. З вялікаю і незразумелаю асалодаю.. [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу. Быкаў. Але што той гурок, ці цыбуля, ці квас? Беднаваты тады быў у хаце прыпас. Арочка.
2. Сродак самаабароны (зброя і пад.). Напралом прывык ён перці, Хай жа прэ насустрач смерці, — Для гасцей такіх у нас Падрыхтаваны прыпас. Крапіва. Трэба бегчы ў леснічоўку, Браць прыпас і гнацца зноўку [за ваўком]. Калачынскі.
•••
Агнястрэльны прыпас — тое, што і агнястрэльныя прыпасы (гл. прыпасы ў 2 знач.).
прыпасава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпасаваць.
прыпасава́цца, ‑суецца; зак.
Прыладзіцца адпаведна форме, памеру (пра дэталі, часткі); прыгнецца.
прыпасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Прыладзіць (дэталі, часткі) адпаведна форме, памеру і пад.; прыгнаць.
прыпаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпасці́.
прыпа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпасвіць.
прыпа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; пр. прыпасвіў, ‑віла; заг. прыпасі; зак., каго-што.
Разм.
1. Папасвіць дадаткова. Сёння мы з Міхасём пастараліся вельмі ўдала, — прыпасвілі сваіх кароў на панскім лузе. Брыль.
2. Трохі спасвіць, патравіць. [Тонік] ужо трэці дзень асцерагаўся Сямёна Мокуця. Летась ён гэтак выратаваўся ад Мартына Корсака, калі прыпасвіў яго авёс. Адамчык.
прыпа́сены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпасці́.
прыпасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпасоўваць — прыпасаваць.