прыпадыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыпадняцца.
2. Зал. да прыпадымаць.
прыпадыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпадняць.
прыпазні́цца, ‑пазнюся, ‑познішся, ‑позніцца; зак.
Трохі спазніцца, затрымацца. Васіль паехаў на станцыю, як і загадаў яму старшыня, але прыпазніўся. Савіцкі. [Партызаны] прыпазніліся, выйшлі на дарогу ўжо на світанні. Быкаў. І хоць сёлетняя вясна прыпазнілася, яна таксама была цудоўная, можа нават самая найлепшая ад усіх ранейшых. Васілёнак.
прыпазня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да прыпазніцца.
прыпа́й, ‑ю, м.
1. Прымёрзлы да берага лёд. Ужо абодва ўзбярэжжы Лядовы ахапіў прыпай. Хведаровіч.
2. Тое, што і прыпайка (у 2 знач.). На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі, вальфрамавымі нітачкамі ўсярэдзіне. Скрыган.
прыпа́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прыпайваць — прыпаяць (у 1 знач.).
прыпа́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыпаяцца.
2. Зал. да прыпайваць.
прыпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпаяць.
прыпа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпайваць — прыпаяць (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑паек. Тое, што прыпаяна да чаго‑н. Па некалькі разоў прыходзіцца перарабляць кожную прыпайку. Навуменка.
прыпа́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прымацаваны да чаго‑н. паяннем.