прыпа́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыпадку. Прыпадачны стан.
2. Разм. У якога часта бываюць прыпадкі якой‑н. хваробы. Прыпадачны хворы. / у знач. наз. прыпа́дачны, ‑ага, м.; прыпа́дачная, ‑ай, ж. Прыпадачны ўдарыўся аб раму галавой, стаміўся і ўпаў на памост. Галавач.
прыпадніма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыпадняцца.
2. Зал. да прыпаднімаць.
прыпадніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпадняць.
прыпадня́цца, ‑паднімуся, ‑паднімешся, ‑паднімецца і ‑падымуся, ‑падымешся, ‑паднімецца; зак.
Трохі, злёгку падняцца. [Тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся. Чорны. Інстынктыўна засланіў кулакамі пабітае месца на твары, і локці мае механічна прыпадняліся. Карпюк.
прыпадня́ць, ‑падніму, ‑паднімеш, ‑падніме і ‑падыму, ‑падымеш, ‑падыме; зак., каго-што.
Не вельмі высока, трохі падняць. Прыпадняць бровы. □ [Данута] злёгку прыпадняла падол сукенкі, каб не зарасіцца, і выйшла на дарогу. Бажко. Ліда прыпадняла галаву і ўбачыла плыўца, які хутка Заганяў яе. Шамякін. // Падтрымліваючы, дапамагчы падняцца. [Ксёндз] прыпадняў Казіка за плечы, і той сеў на ложку. Чарнышэвіч.
прыпадо́бнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпадобніць.
прыпадо́бнівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыпадобніцца.
2. Зал. да прыпадобніваць.
прыпадо́бніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпадобніць.
прыпадо́бніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
1. Стаць падобным на каго‑, што‑н.
2. Змяніўшыся ў вымаўленні пад уздзеяннем сумежнага або блізкага гука, стаць падобным на яго або тоесным яму.
прыпадо́бніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што да чаго.
1. Зрабіць падобным на каго‑, што‑н.
2. Апісваючы, апавядаючы аб кім‑, чым‑н., параўнаць з кім‑, чым‑н., супаставіць. Прыпадобніць гоман да шуму лесу.