прынцыпа́т, ‑у,
У Старажытным Рыме — дзяржаўны лад, пры якім захоўваліся рэспубліканскія ўстановы, але фактычна ўлада належала імператару, які лічыўся першым сярод роўных.
[Лац. principatus.]
прынцыпа́т, ‑у,
У Старажытным Рыме — дзяржаўны лад, пры якім захоўваліся рэспубліканскія ўстановы, але фактычна ўлада належала імператару, які лічыўся першым сярод роўных.
[Лац. principatus.]
прынцыпо́васць, ‑і,
Паслядоўнае правядзенне і прытрымліванне пэўных прынцыпаў.
прынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з прынцыпамі, заснаваны на прынцыпах.
2. Які строга прытрымліваецца прынцыпаў, кіруецца імі ў сваіх паводзінах.
прынцэ́са, ‑ы,
Тытул жонкі або дачкі прынца.
прыню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;
1. Прывыкнуць да якога‑н. паху.
2. Старанна, уважліва панюхаць, імкнучыся распазнаць які‑н. пах.
прыню́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
прыняво́лены, ‑ая, ‑ае.
прыняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць;
Прымусіць зрабіць што‑н. супраць волі, жадання.
прыняво́львацца, ‑аецца;
прыняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.