экспрэсі́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць экспрэсіўнага. Экспрэсіўнасць мовы. □ Стылі паэзіі і мастацкай прозы, вызначаючыся багаццем выяўленчых сродкаў, вобразнасцю, эмацыянальнасцю і экспрэсіўнасцю, у перыяд фарміравання і развіцця нацыянальных моў атрымліваюць большую папулярнасць і вядомасць у народзе. Шакун.
экспрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца экспрэсіяй; выразны. Экспрэсіўная лексіка. □ Сваё слова ў мясцовых жыхароў часта вызначаецца побытавай канкрэтнасцю зместу або асаблівай экспрэсіўнай адметнасцю ад новага слова. Крывіцкі. Купалаўскі верш заўсёды хвалюе, ён напеўны, меладычны, як народная песня, і ў той жа час неспакойны, імклівы, экспрэсіўны, драматычна напружаны. Ярош.
экспрэ́сія, ‑і, ж.
Выразнасць; сіла праяўлення, выражэння якіх‑н. пачуццяў, перажыванняў і пад. На прыкладзе прыказак можна з поспехам вучыцца і экспрэсіі слова, і выразнай рыфме, і цікавай рытмічнай структуры. Шкраба. Перавядзеннем вобразаў антычнай паэзіі ў рэзкі камічны план разбіваецца ўзвышаная экспрэсія антычных назваў. «Полымя».
[Ад лац. expressio — выражэнне.]
экспрэсіяні́зм, ‑у, м.
Плынь у буржуазным мастацтве і літаратуры першай чвэрці 20 ст., прадстаўнікі якой лічылі сваёй асноўнай задачай выражэнне ўнутранага свету мастака, яго суб’ектыўных творчых перажыванняў. Гісторыя такіх буржуазных плыняў у літаратуры і мастацтве, як натуралізм, сімвалізм, экспрэсіянізм.. і іншыя «ізмы», гісторыя вузкакаставых дзівацтваў, мод, захапленняў фокусамі і г. д. маюць сваёй асновай — усведамленне бяссілля. «Беларусь».
[Фр. expressionisme.]
экспрэсіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік экспрэсіянізму.
экспрэсіяні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да экспрэсіяніст.
экспрэсіяністы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экспрэсіянізму, экспрэсіяніста. Экспрэсіяністычны стыль. Экспрэсіяністычная выстаўка.
экспрэсіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экспрэсіянізму, экспрэсіяніста.
экспрэ́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экспрэса. Экспрэсны састаў.
экспрэ́с-інфарма́цыя, ‑і, ж.
Навуковая або навукова-тэхнічная інфармацыя, якая аператыўна публікуецца ў друку. Экспрэс-інфармацыя аб лексічных новаўтварэннях і запазычаннях.