Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыбудо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбудоўваць — прыбудаваць.

прыбудо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыбудоўваць.

прыбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбудаваць.

прыбудо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

Разм. Тое, што і прыбудова (у 2 знач.). На гэтай палянцы .. раскінулася чыясь пасада .. з усімі прыбудоўкамі, садам і прасторным дваром. Колас.

прыбуксі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыбуксіраваць.

прыбуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Даставіць, прывесці куды‑н. на буксіры. Прыбуксіраваць судна да берага. □ — Пайду да старшага інжынера, — сказаў .. [Макараў], убачыўшы, што яго самалёт ужо прыбуксіравалі на стаянкі эскадрыллі. Алешка.

прыбуцве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які трохі збуцвеў, струхлеў. Падышоў Патапавіч да акна, абапёрся локцямі на прыбуцвелы падаконнік. Кулакоўскі.

прыбуцве́ць, ‑ее; зак.

Трохі, не да канца збуцвець, струхлець. Дошкі прыбуцвелі. □ Аполачак гэты ўжо трохі прыбуцвеў. Кулакоўскі.

прыбыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбываць — прыбыць.

прыбыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбыць.