Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пракурады́млівацца,

гл. пракуродымлівацца.

пракурады́мліваць,

гл. пракуродымліваць.

праку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пракурыць.

2. у знач. прым. Які набраўся дыму, прапахся дымам ад курэння; з адзнакамі працяглага курэння. Пракураны голас. □ У пракураным пакоі пры святле мігатлівай газоўкі засядае настаўніцкі камітэт. Хведаровіч. Верхняя губа з рэдкай рыжай шчэццю ўздрыгвае, агаляючы пракураныя зубы. Асіпенка. Пракураныя вусы Сымона былі апушчаны канцамі ўніз, з-пад густых навіслых брывей пранікліва глядзелі суровыя вочы. Чарнышэвіч.

пракура́т, ‑а, М ‑раце, м.

Абл. Прайдзісвет. [Бабуля:] — Не чапай ты яго, пракурата. Я ж кажу, няхай яго сарочка так не чапае. Сабаленка.

пракура́тар, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — асоба, якая кіравала чыёй‑н. маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай і пад.

2. У Старажытным Рыме — імператарскі чыноўнік, які ведаў фінансамі, зборам налогаў, харчаваннем і пад.; намеснік у невялікіх правінцыях з вышэйшай адміністрацыйнай і судовай уладай.

[Лац. procurator.]

пракурату́ра, ‑ы, ж.

Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў і падтрымлівае ў судзе абвінавачанне ад імя дзяржавы. Органы пракуратуры.

праку́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зал. да пракурваць.

праку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пракурыць.

пракуро́дымець і пракурады́мець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пакрыцца, забрудзіцца, насыціцца куродымам, дымам. Сцены пракуродымелі.

пракуро́дыміцца і пракурады́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Пакрыцца, забрудзіцца куродымам, дымам. Хата пракуродымілася.