задурма́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад задурманіць.
задурма́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Страціць здольнасць ясна разумець; атупець.
задурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць.
Зак. да дурманіць.
задурма́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да задурманіцца.
задурма́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да задурманіць.
задуры́цца, ‑дуруся, ‑дурышся, ‑дурыцца; зак.
Разм. Збіцца з толку; адурманіцца, затлуміцца.
задуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго-што.
Разм. Збіць з толку; адурманіць, затлуміць.
•••
Задурыць галаву каму — заблытаць каго‑н., пазбавіць здольнасці разумна разважаць.
задурэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.
Разм. Дурэючы, захапіцца чым‑н., забыцца пра што‑н. Дзеці задурэліся, што і на абед забыліся.
задурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Пачаць дурэць. // Зрабіць дурасць (у 2 знач.). — Калі ж чаго не зразумее, Або не ў часе задурэе, Ці так падыме часам спрэчку, — Стаў на калені і на грэчку! Колас.
заду́ўка, ‑і, ДМ ‑дуўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. задуваць — задуць; пуск (доменнай печы).