Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прымярко́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымеркавацца.

2. Зал. да прымяркоўваць (гл. прымеркаваць у 1 знач.).

прымярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымеркаваць.

прымясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што і чаго.

Месячы, дадаць. Прымясіць мукі ў цеста.

прымята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прымятаць.

прымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прынесці.

прымя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымяць.

2. у знач. прым. Які прымялі; трохі змяты. На тым месцы, дзе .. [Ніна] ляжала, цяпер застаўся след прымятай травы ды кусток спелых расціснутых суніц. Мележ.

прымя́цца, ‑мнецца; зак.

Стаць трохі памятым, прыціснуцца. Сена прымялася пад нагамі. □ Кусцік зялёнай травы прымяўся пад .. [Насцінай] мілай, слаўнай галавой. Чорны.

прымя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., што.

Прыціснуўшы, змяць трохі. Каця ступіла ў равок, вінтоўкай прымяла некалькі сцяблін, каб не заміналі. Хомчанка. Нарэшце [хлопец] напаў на цэлую [папяросу], прымяў яе, узяў у зубы і накіраваўся да Мішы прыкурыць. Карпюк.

прымяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымеціць.

прымяша́цца, ‑аецца; зак.

Дадацца, далучыцца. У хуткім часе да чыстых творчых імкненняў прымяшалася і матэрыяльная зацікаўленасць. Зарэцкі. Сумненні апошніх дзён нахлынулі на Максіма Сцяпанавіча, і да сораму прымяшалася крыўда на сябе. Карпаў.