пракрухма́ліцца, ‑ліцца; зак.
Стаць накрухмаленым, накрухмаліцца. Бялізна пракрухмалілася.
пракрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Зрабіць накрухмаленым, накрухмаліць. Пракрухмаліць кашулі.
2. Крухмаліць некаторы час.
пракрухма́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пракрухмаліцца.
2. Зал. да пракрухмальваць.
пракрухма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракрухмаліць.
пракруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. Павярнуцца вакол сваёй восі; зрабіць кругавы рух. Грузавік глуха забурчаў, правае кола, каля якога валтузіўся Пятрок, пракруцілася са два разы. Хадановіч.
2. Круціцца некаторы час. Дзіця пракруцілася ў ложку ўсю ноч.
пракруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.
1. Прасвідраваць. [Майстар:] — Будзем лічыць, што вось на гэтай самай планцы нам трэба, пракруціць дваццаць такіх дзірачак. Кулакоўскі.
2. Прывесці што‑н. у вярчальны рух. Пракруціць педалі веласіпеда.
3. Разм. Зрабіць, апісаць круг у якім‑н. танцы. — Больш двух кругоў я польку не пракручу! — гаварыў .. [Пятро] з запалам. Ваданосаў.
4. і без дап. Круціць некаторы час.
пракру́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пракруціць.
пракру́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракручваць — пракруціць.
пракру́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пракручваць.
пракру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракруціць.