Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прымыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прымкнуць.

2. Размяшчацца ў непасрэднай блізкасці да чаго‑н., прылягаць да чаго‑н. [Адзін бок сенажаці] губляўся далёка ў кустах, другі прымыкаў да вялікага возера. Чарнышэвіч.

3. У граматыцы — быць у залежнасці ў форме прымыкання.

прымы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Дадаць выдуманае, прыдумаць.

прымяжо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прымяжоўваць.

прымяжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымежаваць.

прымяне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымяняць — прымяніць.

прымяні́масць, ‑і, ж.

Магчымасць прымянення, выкарыстання. Нрымянімасць тэорыі на практыцы.

прымяні́мы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна прымяніць, выкарыстаць.

прымяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., каго-што.

Ажыццявіць на справе, выкарыстаць. Прымяніць вопыт. Прымяніць веды на практыцы. □ Яшчэ ў самым пачатку нашага стагоддзя вядомы вучоны-караблебудаўнік А. М. Крылоў прымяніў кіназдымачную камеру пры выпрабаванні ледакольнага карабля «Ярмак». «Маладосць».

прымянша́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прымяншаць.

прымянша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыменшыць.