пракля́цце, ‑я, н.
Тое, што і праклён. — Пракляцце лютым катам ад мяне, Ад жонкі партызана перадай! Танк. О, пракляцце!.. За што мне Гэткі суджаны лёс? Бачыла.
прако́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракалоць 1.
2. Дзірка, зробленая чым‑н. колючым. Раса абмывала босыя ногі і добра залечвала дзесяткі усялякіх праколаў, падбояў, крапіўных і камарыных укусаў. Кулакоўскі. // Дзірка, зробленая ў талоне або ў іншым дакуменце як знак парушэння правіл дарожнага руху. — Як жа гэта, таварыш Маргайлік, вы на чырвоны сігнал паехалі?.. Правы даўнія, праколаў няма і такое парушэнне... Кавалёў.
прако́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пракалоць.
прако́лванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праколваць — пракалоць.
прако́лвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пракалоцца.
2. Зал. да праколваць.
прако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракалоць.
прако́нсул, ‑а, м.
Гіст. Намеснік правінцыі ў Старажытныя Рыме.
[Лац. proconsul.]
прако́нсульскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да праконсула. Праконсульская пасада.
прако́нсульства, ‑а, н.
Гіст.
1. Пасада праконсула.
2. Час праўлення праконсула.
3. Вобласць, якою кіруе праконсул.