Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цеплаўтвара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае здольнасць да цеплаўтварэння.

цеплаўтварэ́нне, ‑я, н.

Спец. Тое, што і цеплапрадукцыя.

цеплафікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад цеплафікаваць.

цеплафікава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да цеплафікаваць.

цеплафікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) цеплафікацыю. Цеплафікаваць прадпрыемства.

цеплафікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цеплафікацыі, звязаны з цеплафікацыяй. Цеплафікацыйная сістэма.

цеплафіка́цыя, ‑і, ж.

Цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне, заснаванае на камбінаванай выпрацоўцы цеплавой і электрычнай энергіі цеплавымі электрастанцыямі. Цеплафікацыя прамысловых прадпрыемствах. Цеплафікацыя жылых дамоў.

цеплахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Марское або рачное судна з поршневымі рухавікамі ўнутранага згарання. Цеплаход ішоў на малой хуткасці, і зялёныя берагі канала павольна плылі насустрач нам. Пальчэўскі.

цеплахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цеплахода, з’яўляецца цеплаходам. Цеплаходнае судна.

цеплацэнтра́ль, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і цеплаэлектрацэнтраль.