прыбрукава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыбрукаваць.
прыбрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Разм. Брукуючы, далучыць да раней выбрукаванага.
прыбруко́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыбрукоўваць.
прыбруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыбрукаваць.
прыбрыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыбрысці.
прыбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; зак.
Прыйсці, рухаючыся павольна, з цяжкасцю (звычайна па вадзе, снезе і пад.). — А вы думаеце, што і Сашка прыбрыдзе на сход? — не без здзіўлення запытаў Юлік. Машара.
прыбрэ́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыбрахаць.
прыбудава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыбудаваць.
прыбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Пабудаваць што‑н., далучыўшы да ўжо існуючай пабудовы. Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх. Чорны. Уладкаваўся [Мірон Якімавіч] садоўнікам у калгасе, прыбудаваў трысценак да хаты, развёў садок, пчол... Хадкевіч.
прыбудо́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбудоўваць — прыбудаваць.
2. Прыбудаваны будынак да асноўнай пабудовы. Сталярня знаходзілася на калгасным двары ў прыбудове да кузні. Рылько. Сухія домікі і розныя гаспадарчыя прыбудовы пры іх гарэлі, як смольныя кучы буралому. Якімовіч.