Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жвір, ✂, м.

Асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужываецца ў будаўнічых, дарожных работах.

|| прым. жвіровы, ✂.

жвірынка, ✂, ж. (разм.).

Крупінка жвіру.

жвірысты, ✂.

З вялікай колькасцю жвіру.

  • Ж. грунт.

|| наз. жвірыстасць, ✂.